Колькі гадоў таму пісьменніца, журналістка і тэлевядучая Стэла Чыркова разам з сям'ёй змяніла тлумнае і вірлівае жыццё ў Маскве на больш спакойны і бяспечны Мінск. І сёння твар Стэлы, бадай, пазнаюць многія жыхары нашай краіны: разам з Таццянай Сівец яна з'яўляецца вядучай праграмы «Дыя@блог пра літаратуру» на канале «Беларусь 3» і прадстаўляе рускамоўны бок гэтага тэледыялогу пра паэзію, прозу, пераклады. Яна сама піша кнігі ў жанры сямейнай сагі, шмат падарожнічае па свеце, а таксама выхоўвае дзвюх чароўных дачок. Пра адметнасці працы ў праграме, любімыя маршруты вандровак па Беларусі і прыхільнасць да сукенак айчыннай вытворчасці — наша гутарка са Стэлай.

— Паколькі «Дыя@блог пра літаратуру» шмат у чым грунтуецца на пытаннях і каментарах гледачоў, то пачну з глядацкага водгуку пра двухмоўны фармат праграмы. Чула меркаванне, што ўзнікае пэўная блытаніна ва ўспрыманні, калі гучаць адначасова беларуская і руская мовы. Як вам самой, камфортна працаваць у такіх умовах?

— Я ўжо прывыкла. У праграме я пачала працаваць літаральна адразу пасля таго, як пераехала жыць з Масквы ў Мінск. Да гэтага часу я беларускай мовы амаль што нідзе не чула. Першы час мне было дзіўна, але вельмі цікава. Дзе яшчэ пачуеш столькі беларускага маўлення? На вуліцах Мінска мова не так і часта гучыць. Але што да гледачоў, то я чула больш пазітыўных водгукаў. Бо госці ў нас розныя, і калі б праграма была на адной мове, толькі беларускамоўным ці выключна рускамоўным гасцям было б складана. Двухмоўны фармат дае прымірэнне.

— Да вас на праграму прыходзяць розныя героі — паэты, празаікі, перакладчыкі, навукоўцы. Рыхтуючыся да запісаў, чытаеце іх кнігі?

— Вельмі стараюся. Калі план праграмы зацвярджаецца загадзя, чытаю ўсіх. Калі ж запіс адбываецца нечакана, падчас падрыхтоўкі магу і не паспець, але стараюся дачытваць потым. На шчасце, героі праграм часта прыносяць кнігі ў якасці падарункаў, у такім выпадку чытаю заўсёды.

— Можа, прыгадаеце смешныя выпадкі з запісаў праграмы?

— Была містыка. Калі мы рабілі праграму з Раісай Баравіковай і яна пачынала нешта вельмі эмацыянальна распавядаць пра каханне, пра сваю паэзію, то ў студыі ўся апаратура адмаўлялася працаваць. Нават жалюзі ледзь не зваліліся на маю калегу-сувядучую. Містыка скончылася толькі тады, калі папрасілі госцю стрымлівацца. Калі запісвалі праграму з Тамарай Лісіцкай, у мікрафоне падчас гутаркі ўсё звінела, спачатку папрасілі яе зняць завушніцы, бранзалет, і нават калі Тамара засталася без упрыгожанняў, усё роўна нешта звінела і стукала. А пра тое, як госці з крэслаў падалі, распавядаць не буду, хай застаецца за кадрам (смяецца). Крэслы ж у нас раскачваюцца, госці хвалююцца...

— Здараюцца здымачныя дні, калі можаце запар запісаць некалькі праграм. Што дапамагае пераключыцца з аднаго героя на іншага, з адной літаратурнай тэмы на кардынальна адрозную?

— Толькі кубак кавы. І рыхтавацца да праграмы за некалькі тыдняў. У выпадку, калі ў нас некалькі здымкаў запар, то стараемся падбіраць гасцей, якіх ужо запрашалі раней і чыталі, каб не ўваходзіць адразу ў чужую тэму, не знаёміцца з цалкам невядомым творцам.

— Неяк вы з сувядучай Таццянай Сівец дамовіліся пра тое, што ўсе касцюмы, у якіх вы выступаеце ў праграме, мусяць быць выключна беларускай вытворчасці. Усё яшчэ кіруецеся гэтым правілам?

— Першыя два гады мы трымаліся, нават было невялікае спаборніцтва ў тым, у каго больш беларускіх рэчаў у гардэробе. Але потым здаліся, чаму — не памятаю. Можа, Таня знайшла нейкую небеларускую фірму, якая робіць вельмі прыгожыя сукенкі, і мне таксама стала не прынцыпова. Але я вельмі люблю сукенкі, якія шыюць беларускія дызайнеры, а ў праграме мы здымаемся ў асноўным у сукенках.

— Многа даводзіцца грошай траціць на гардэроб, каб выглядаць увесь час добра, з'яўляцца ў кадры ў новых прыгожых вобразах?

— Не, бо сукенкі ад беларускіх вытворцаў не надта дарагія.

— А з Таццянай Сівец ужо пасябравалі, знайшлі ўзаемаразуменне?

— Два журналісты — як два крумкачы: калі вочы адзін аднаму не выдзёўбваюць, па азначэнні сябры (смяецца). А калі сур'ёзна, то перадачу рабіць трэба, выручаць адна адну трэба, бо апроч сумеснай працы ў «Дыя@блогу» мы маем і асноўныя заняткі, зусім іншыя. Натуральна, працу адна за адну мы не робім, але агульныя тэхнічныя моманты часам вырашаем па чарзе.

— Пытанні гледачоў, каментары, што вы зачытваеце падчас праграм, — рэальныя, ці часам вы іх самі прыдумваеце?

— На ўсе 100% рэальныя. Спачатку ў нас гэта нават правяралі. Не тое, што мы спрабавалі некага падмануць, у любым выпадку заўсёды прасцей браць «жывыя пытанні». Колькі я магу пытанняў прыдумаць для кожнага пісьменніка? Толькі тыя, што ў мяне самой узнікаюць. Як паказвае практыка, пытанні гледачоў зусім не такія і не пра тое, пра што хацела б запытацца я. Гледачоў вельмі мала цікавіць сюжэт, фабула, натхненне, тэхніка напісання. Іх у цэлым цікавяць толькі тры рэчы: хто чытач кнігі, пра якую ідзе гаворка, — жанчына ці мужчына? Як выдаюць, рэкламуюць кнігі і колькі за гэта плацяць? А калі да нас завітваюць выдаўцы, то часта пытаюцца, як да іх можна трапіць.

— Праца з гледачамі, публікай патрабуе шмат сіл і часу. Калі апрацоўваеце каментары ў сацыяльных сетках, ведзяце дыялогі з чытачамі, не маеце адчування, што гэтая праца крадзе асабісты час?

— На любімую тэму можна гутарыць нават не ў працоўны час. Ды і пра літаратуру я магу гаварыць доўга. Менавіта таму мае сэнс весці толькі тую праграму, тэма якой табе асабіста вельмі цікавая. Мне самой цікава, якія пытанні задаюць, што кажуць гледачы.

— Вопыт камунікацыі з героямі праграм, тое, што яны распавядаюць, вам асабіста таксама карысна ў працы?

— А дзе яшчэ я з імі пазнаёмлюся? Не буду ж сама навязвацца, пісаць у інтэрнэце знакамітым празаікам, выдаўцам, паэтам, крытыкам і запрашаць на каву, каб пагутарыць, бо мне гэта цікава. Атрымліваецца, што і нам цікава, і нашым гасцям таксама цікава з намі. Мне гэтая праграма столькі людзей з літаратурнага кола падарыла, колькі я сама за жыццё не сустрэла б!

— Вы шмат падарожнічаеце, неяк нават называлі фантастычную лічбу наведаных краін...

— Сёлета правяла адпачынак у 44-й.

— Якія далейшыя планы па вывучэнні свету?

— Трэба падумаць. Хутчэй за ўсё, я зноў паеду ў Індыю, туды ў лістападзе клічуць на вяселле. Але гэта будзе паўтор, мы там ужо былі. Што да новых, то нават і не ведаю, планы падарожжаў ніколі не здзяйсняюцца. Адзіны раз, калі я паехала, куды планавала, быў сёлета, калі «Белавія» праводзіла акцыю да 20-годдзя. Звычайна, калі выпадае адпачынак, гляджу на тое, куды квіткі ёсць, туды і выпраўляюся.

— Вы досыць актыўна вандруеце па Беларусі. Як ацэньваеце айчынны сэрвіс для турыстаў?

— Такое ўражанне, што вобласці і раёны — як розныя краіны. У адну мясцовасць прыязджаеш — усё выдатна, і сэрвіс, і ўказальнікі для турыстаў, арганізавана харчаванне, выдатныя экскурсіі ў музеях, шмат паслуг, людзі прыветныя. А трапляеш у суседні раён — там фармальна ў спісе ўсё ёсць, але ў рэальнасці і паглядзець няма на што.

— Давайце адмоўныя прыклады згадваць не будзем, а ўспомнім станоўчыя. Куды параілі б паехаць госцю Беларусі?

— У нас заўсёды многа гасцей, і я ўвесь час нешта ім раю, таму ведаю правераныя маршруты. Акрамя Мінска, заўсёды раю Мір, Нясвіж, Навагрудак, бо там можна пабачыць замкі; тых, у каго больш часу, выпраўляю ў Брэст, дзе можна наведаць крэпасць, выдатныя музеі і завітаць у Белавежскую пушчу, у Брэсцкай вобласці цікава таксама паглядзець Косаўскі замак на Івацэвіччыне і сядзібу Тадэвуша Касцюшкі. Вельмі люблю Гомельскую вобласць, таму і сяброў агітую выправіцца туды.

— Вы ж яшчэ і кнігі пішаце ў жанры сямейнай сагі.

— Іх я не паспяваю пісаць (смяецца). Раней у мяне была дамова з расійскім выдавецтвам, тады кожныя чатыры месяцы трэба было здаваць рукапісы рэдактару, выконваць план і адпрацоўваць аванс. У такіх умовах, натуральна, усё паспявала. Але беларускія выдаўцы ненавязлівыя, рукапісаў не патрабуюць, таму і не паспяваю пісаць.

— Хвалюецеся, як кнігу ўспрымуць чытачы?

— Ужо, напэўна, не. Я прывыкла працаваць у плыні, калі праз пэўны перыяд часу трэба здаваць новую кнігу. Атрымліваецца, пакуль папярэдняе выданне даходзіць да чытача, я ўжо пішу новы твор, у мяне ўжо новыя героі жывыя, я перажываю за іх. Пра папярэдні раман нават не думаю.

— Ці можа пісьменнік працаваць не па натхненні, а па вось такім плане?

— Як журналіст, прывыкла да планавання. Я ўсё жыццё працую так. Нават не ведаю, ці можна па-іншаму. Калі не ведаеш, па якім плане будзеш працаваць, то як даведацца, калі прачнуцца зраніцы? Што дакладна я зраблю? Як гэта ацаніць? Я так не ўмею. Штодзень ведаю, колькі і што буду рабіць, як ацаню зробленае.

— Акрамя таго, што вы паспяховая пісьменніца, вядучая, вы яшчэ і мама дзвюх дачок. Якая вы мама — строгая, добрая?

— Я вясёлая мама. Прытрымліваюся меркавання, што з дзецьмі павінна быць весела і ўвогуле нараджаць дзяцей мае сэнс толькі ў тым выпадку, калі табе з імі весялей, чым без іх. Мне з маімі дзецьмі весялей, чым без іх, спадзяюся, ім са мной таксама.

Марына ВЕСЯЛУХА

Книга Стеллы Чирковой бесплатно

Заказать бесплатную книгу, получать новые статьи и информацию о курсах и семинарах

Прайс-лист

ВНИМАНИЕ! Полный список моих курсов и вебинаров с ценами вы можете посмотреть НА ЭТОЙ СТРАНИЦЕ

 

 

 

 

 

Отзывы

Отзывы на курс "Как сохранить любовь на долгие годы"

Елена Кузнецова
Курс понравился, он оказался очень полезным для меня. Он помог мне все разложить по полочкам, упорядочить некоторые вещи. Из моря информации, которую я загрузила в свою голову, как из пазликов сложилась определенная картинка, которой мне очень не хватало. Я поняла, что очень важно сначала разобраться, зачем же именно мне нужен брак, избавиться от кактусов именно в своей голове и вступать в отношения из изобилия, а не из страха одиночества и чувства недостаточности. Только работая над собой и не пытаясь никого переделать, можно получить нужный именно тебе результат и притянуть в свою жизнь достойного мужчину, и стать для него по-настоящему желанной и любимой женщиной. Спасибо, Стелла, за курс!

Читать больше отзывов